• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

2 вайскоўца тэрміновай службы з Петрыкаўскага раёна атрымалі імянныя гадзіннікі ад Міністра абароны

20.10.2021
60 вайскоўцаў тэрміновай службы, якія дамагліся лепшых вынікаў у баявой падрыхтоўцы ў 2020-2021 навучальным годзе, сярод якіх ураджэнцы Петрыкаўшчыны Андрэй Савошка і Дзмітрый Хаменя, атрымалі імянныя гадзіннікі ад Міністра абароны Беларусі генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна.
Ганаровымі госцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі маці вайскоўцаў – Любоў Хаменя і Таццяна Савошка. Ім Міністр абароны Віктар Хрэнін уручыў лісты падзякі за выхаванне сыноў сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі, на-дзейнымі абаронцамі Радзімы і беларускага народа.