• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Бяспека анлайн

01.06.2020


У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей саміх!” выратавальнікі пры дапамозе інтэрнэт-мэсэнджараў правялі анлайн-урокі бяспекі з бацькамі і дзецьмі дамоў сямейнага тыпу. У ходзе мерапрыемства работнікі РАНС прадэманстравалі месцы ў доме, дзе дзіця можа атрымаць траўму. Удзельнікам анлайн-гутаркі трэба было вызначыць небяспеку на кожным малюнку, напрыклад, пакінутыя на бачным месцы запалкі, незачыненае вакно, пакінутыя без нагляду электрычныя прыборы. Пасля гэтага сумеснымі намаганнямі выпрацоўвалі алгарытм дзеянняў, каб гэтыя небяспечныя моманты засталіся толькі на экране. Нагадалі выратавальнікі і правілы бяспекі пры дапамозе мабільнага дадатку “МНС Беларусі. Дапамога побач”. А для таго, каб больш часу праводзіць разам, парэкамендавалі сумесны прагляд мультфільма “Чароўная кніга”.