• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Бронзавы вынік з зайздроснымі паказчыкамі

29.11.2022
У мінулую сераду адбылася доўгачаканая для мясцовых аматараў футбола падзея – футбалісты петрыкаўскага “Шахцёра” атрымалі бронзавыя медалі першай лігі Нацыянальнага чэмпіянату Беларусі. Гэты сезон выдаўся для “калійшчыкаў” даволі ўдалым – калектыў прынёс шмат радасці сваім заўзятарам, доўгі час узначальваў турнірную табліцу другога дывізіёну, паставіў рэкорд па забітых і розніцы ў забітых і прапушчаных мячах. Ігракі клуба пастаянна зіхацелі ў статыстыцы лепшых футбалістаў, а адзін з нападаючых атрымаў адразу два медалі чэмпіянату 2022 года.