• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Дарагім жанчынам

11.03.2020

У аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і людзей пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня жанчын.

Пачаткам святкаванняў стала сустрэча з жанчынамі, праз чый лёс прайшла Вялікая Айчынная вайна. Дзесяць былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў і дзяцей вайны сабраліся ў актавай зале аддзялення. На сустрэчу з імі прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька і дырэктар цэнтра Галіна Сухоцкая.

Праграма мерапрыемства была напоўнена канцэртнымі нумарамі, падрыхтаванымі наведвальнікамі аддзялення, а таксама віншаваннямі. З імі да жанчын звярнулася Святлана Сенька, зычыла здароўя і вясенняй цеплыні ў душы, міру і дабрыні. Да яе пажаданняў далучылася Галіна Сухоцкая, запрасіўшы гасцей стаць актыўнымі наведвальнікамі аддзялення. Напрыканцы ўрачыстай часткі праграмы намеснік старшыні райвыканкама ўручыла жанчынам кветкі і падарункі. Сустрэча мела працяг у чаяпіцці і салодкіх частаваннях.

На наступны дзень аддзяленне дзённага знаходжання ўшаноўвала жанчын, што з’яўляюцца яго наведвальнікамі. Насычаную канцэртную праграму прадставілі самі віноўнікі свята.