• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць!

03.06.2019

Надыходзіць цёплая пара. Людзі адкрываюць вокны на праветрыванне. Час ад часу натыкаешся ў інтэрнэце на навіны: у адным з раёнаў Беларусі дзіця зноў выпала з акна. 
Чаму так адбываецца? Хто вінаваты? Сёння на гэту тэму разважаюць жыхары нашага раёна.

Валянціна Аніскавец, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС:

– Чаму дзеці трапляюць у падобныя сітуацыі, адказаць на самай справе нескладана. Варта даросламу адвярнуцца на некалькі хвілін, выйсці ў іншы пакой і малы трапляе ў бяду.

Як засцерагчы дзяцей:

· пастаўце на вокны спецыяльныя заглушкі, каб дзіця не магло адкрыць акно;

· трымаючы дзіця на руках, не стаўце яго на падаконнік, не прыцягвайце лішні раз увагу да акна;

· адсуньце прадметы мэблі ад вокнаў, каб дзіця не магло ўзлезці на падаконнік;

· праветрывайце памяшканне тады, калі ідзеце з дзіцям гуляць на вуліцу. Вярнуўшыся дадому, адразу ж зачыняйце вокны.

Марына Дзербень, маці:

– Па-першае, якая б не была адказная мама, усё роўна дзіця да нагі не прывяжаш. І, тым не менш, неабходна скарачаць дзіцячы траўматызм тымі ці іншымі спосабамі. Па-другое, дзіцяці неабходна растлумачыць, да чаго прыводзяць тыя ці іншыя дзеянні з яго боку. Асабліва, калі яно ўжо разумее, што робіць.

Можна ўсталяваць на вокнах канструкцыю, якая прадухіліць выпадзенне дзіцяці з акна, асабліва летам.
Калі гэта немагчыма, то хаця б усталяваць замкі на вокны, тым больш, што сучасныя рамы для гэтага створаны. Дзіця вывучае свет вакол сябе, яму ўсё цікава, таму яно не заўсёды разумее, чым можа сабе нашкодзіць.

Андрэй Андрук, бацька:

– Мы ніколі не пакідаем адкрытымі вокны поўнасцю, толькі на праветрыванне.

Наша дзіця не змогло б само адчыніць акно, але ўсё ж стараемся не пакідаць яго без нагляду наогул і тым больш, калі ёсць доступ да вокнаў.

Юлія Туравец, урач агульнай практыкі:

Падзенне дзяцей з вышыні, на жаль, частая прычына дзіцячага траўматызму і смяротнасці, асабліва дашкольнага ўзросту.
Цяпер як раз такі час, калі частата трагічных выпадкаў узрастае. Адной з прычын выпадзення з вокнаў можа з’яўляцца звычайная дзіцячая цікаўнасць.

Дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць!
Адкрытае акно – смяротна небяспечна для дзіцяці.
Ніколі не разглядайце антымаскітныя сеткі як сродак абароны!
Паспрабуйце прадухіліць усе магчымыя гульні каля вокнаў і зрабіць усе ўмовы, каб дзіця не на магло залезці на падаконнік.
Выкарыстоўвайце на вокнах спецыяльныя прылады: абмежавальнікі, блакіратары, фіксатары, якія не дадуць магчымасць дзіцяці адкрыць акно самастойна.

Жыццё нашых дзяцей у нашых руках!

Андрэй Мельнічэнка, следчы Петрыкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта:

– Калі не выконваць усе меры засцярогі, то не толькі трагедыі не пазбегнуць, але і судовых разглядаў.

Першапачаткова будуць праведзены праверачныя мерапрыемствы па факце гібелі дзіцяці, а менавіта: устаноўлены ўсе абставіны здарэння, па якой прычыне гэта магло адбыцца і гэтак далей. Будуць вывучаны сацыяльныя ўмовы жыцця дзіцяці, апытаны ўсе суседзі і сваякі. У практыцы нярэдкія выпадкі, калі ў дачыненні да сваякоў узбуджюцца крымінальныя справы.

Таму вельмі важна быць адказнымі, тым больш, што сучасныя тэхналогіі нам гэта дазваляюць!

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ