• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Юныя артысты на абласной сцэне

05.03.2019

Днямі сталі вядомы вынікі абласнога этапа V рэспубліканскага агляда-конкурса дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, які аб’яднаў больш за 2,8 тысячы юных музыкантаў, спевакоў, танцораў, майстроў мастацкага слова з усіх рэгіёнаў вобласці.

Пачэснае месца сярод прызёраў занялі і прадстаўнікі нашага раёна. У намінацыі “Мастацкае слова” дыпломам І ступені быў ўзнагароджаны Уладзіслаў Крупа, навучэнец раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а дыпломам ІІ ступені – гімназістка Паліна Пінчук.

Сярод выканаўцаў народных стылізаваных танцаў дыплом ІІ ступені атрымаў танцавальны калектыў “Аквамарын” раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. У выкананні эстрадных танцаў трэцімі ў спісе дыпламантаў стаў калектыў “Эдэльгія” з гімназіі.

27 лютага ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся гала-канцэрт конкурсу. На яго былі запрошаны ў якасці артыстаў нашы дыпламанты – “Аквамарын” і Уладзіслаў Крупа.

 

Алена БРУЦКАЯ