На гэтым тыдні прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі Петрыкаўскага
раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях. На парадку дня:
арганізацыя карыснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2023 года на
тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.
На пачатку мерапрыемства намеснік старшыні пастаяннай камісіі Святлана
Сянько адзначыла: пытанне павінна быць дасканальна прааналізавана і
вынесены дзейсныя рашэнні для далейшай працы. Пра праведзеную работу
аддзелам адукацыі па арганізацыі вольнага часу навучэнцаў у канікулярны
перыяд выступіла начальнік галіны Людміла Жукавец. Летняя кампанія на
Петрыкаўшчыне арганізавана па наступных напрамках: работа аздараўленчых,
турыстычна-краязнаўчых, палатачных неперасоўных лагераў, лагераў працы і
адпачынку. Больш за тысячу вучняў пройдуць аздараўленне на базе школ
раёна і каля дзвюх тысяч планюць свой вольны час правесці ва ўстановах
адукацыі.