• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

На пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў назначаны Аляксандр Семікопенка

21.03.2023
На пасаду першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама назначаны СЕМІКОПЕНКА Аляксандр Іванавіч, маёр міліцыі. 

Нарадзіўся Аляксандр Семікопенка ў 1984 годзе ў вёсцы Другая Слабодка Петрыкаўскага раёна. У 2003-2004 праходзіў службу ва Узброеных Сілах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2015 годзе скончыў “Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь”. З 2007 па 2023 гады праходзіў службу ў аддзяленні крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама, затым старшым дзяржаўтаінспектарам аддзялення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі спраў Петрыкаўскага райвыканкама. 

З сакавіка 2023 года – першы намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама.