• Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Назіраецца мор рыбы ў рэках

21.06.2019

Многія аматары рыбалкі заўважылі, што пасля ўзняцця ўзроўню вады ў рэках, што працякаюць па нашым рэгіёне, назіраецца мор рыбы. Наколькі гэта з’ява пагражальная для рачной фаўны і якія меры прымаюць спецыялісты прыродаахоўных служб па маніторынгу і спыненні гэтай праблемы?

Перш за ўсё мы звярнуліся ў міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, дзе нам паведамілі, што з-за незвычайнай спёкі ў пачатку лета, засухі, актыўнага цвіцення водарасцяў у некаторых вадаёмах Беларусі назіраецца гібель рыбы. Пры павышэнні тэмпературы вады працэсы гніення воднай расліннасці спальваюць раствораны ў вадзе кісларод. Узровень кіслароду пры гэтым зніжаецца да крытычнага.

Для кантролю сітуацыі за гібеллю рыбы на пойменых вадаёмах ракі Прыпяць, а таксама ракі Убарць у зоне адказнасці Петрыкаўскай міжрайінспекцыі быў зроблены запыт у Гомельскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя аб правядзенні кантрольных замераў вады на ўтрыманне ў ёй кіслароду. Там, дзе будзе ўстаноўлена антрапагеннае ўмяшальніцтва, што прывяло да мору рыбы, вінаватыя панясуць пакаранне.

За каментарыем мы звярнуліся і да начальніка аддзела аховы прыродных комплексаў і лесакарыстання ДУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Мікалая Бамбізы.

Мікалай Мікалаевіч паведаміў, што мор рыбы – гэта з’ява прыродная, і спецыялісты нацпарка прадказвалі яе. Нічога страшнага ў гэтым няма: узровень вады панізіцца і працэс насычэння вады кіслародам адновіцца.

Затое, са слоў Мікалая Мікалаевіч, шыкуюць птушкі. Буслы і іншыя пералётныя пярнатыя наядаюцца ўдосталь. І выкарміць па трое птушанят буслам сёлета вельмі лёгка.

Магчыма яно і так. Будзем спадзявацца, што нябесная канцылярыя будзе літасцівай: тэмпературныя рыскі панізяцца, пройдуць дожджыкі, вада ў рэках ахалодзіцца, насыціцца кіслародам і рыба перастане пакутаваць і гінуць.

Інга ГІЛЕНКА