• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Транспартнае абслугоўванне па стандартах

09.06.2020

На пасяджэнні пастаяннай камісіі па прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі і жыллёва-камунальнай гаспадарцы раённага Савета дэпутатаў, што прайшло напрыканцы мая, прысутныя разгледзелі пытанне выканання сацыяльных стандартаў у сферы транспартнага абслугоўвання насельніцтва.
Начальнікам аддзела эканомікі Марынай Лук’янавай было адзначана, што ў раёне ў сферы транспартнага абслугоўвання насельніцтва забяспечана выкананне сацыяльных стандартаў па асноўных паказчыках. Нарматывам, напрыклад, прадугледжана наяўнасць аўтастанцый (аўтакас) для абслугоўвання пасажыраў аўтобусных маршрутаў. Яны ў нас маюцца.
Ахоп насельніцтва транспартным абслугоўваннем з улікам чыгуначнага транспарту і ўнутранага воднага транспарту ў навігацыйны перыяд складае 100%, пры абавязковым выкананні не менш за 28 рэйсаў на тыдзень. Што да зоны ахопу транспартным абслугоўваннем населеных пунктаў з колькасцю жыхароў ад 20 чалавек, яна ў нас вытрымліваецца ў радыусе да 3 кіламетраў.
Нарматыў абслугоўвання насельніцтва на ўнутрыабласных, міжгародных маршрутах – штодзень 1 абарот (2 рэйсы) паміж раёнам і абласным цэнтрам. Як бачым, з улікам чыгуначнага транспарту гэты нарматыў у нас выконваецца з перавелічэннем. Забяспечаны ахоп транспартным абслугоўваннем населеных пунктаў з колькасцю жыхароў звыш 50 чалавек. Стандартам прадугледжана 8 рэйсаў (4 абароты) на тыдзень.
Пры гэтым варта адзначыць, што ахоп транспартным абслугоўваннем населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 20 да 50 чалавек не выконваецца. Як не выконваецца і ахоп цэнтральных сядзіб сельскіх Саветаў і сельскагаспадарчых арганізацый – не менш за 16 рэйсаў (8 абаротаў) на тыдзень. Не дасягнуты пакуль што і нарматыў абслугоўвання насельніцтва па гарадскіх перавозках.
У сувязі з вышэйсказаным аддзелу эканомікі райвыканкама сумесна з філіялам № 13 ААТ “Гомельаблаўтатранс”, КТУП “Гомельаблпасажыртранс” дадзена даручэнне прыняць у 2020 годзе неабходныя меры па забеспячэнні выканання сацыяльных стандартаў у сферы транспартнага абслугоўвання насельніцтва.