• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Папярэдзім пажары ў красавіку

05.04.2019


З 2 па 19 красавіка на Гомельшчыне праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх у жылым фондзе “За бяспеку разам!”. Акцыя накіравана на павышэнне культуры ў быце і на працоўных месцах.

Статыстыка гаворыць пра тое, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з’яўляецца адсутнасць ведаў альбо грэбаванне мерамі бяспекі, неасцярожныя дзеянні.

За гэты час выратавальнікі правераць супрацьпажарны стан домаўладанняў адзінокіх і адзінокапражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іншыя групы павышанай сацыяльный рызыкі. З грамадзянамі правядуць інструкцыйна-тлумачальную работу па захаванні правіл пажарнай бяспекі, праінфармуюць насельніцтва пра магчымасці дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у плане забеспячэння бяспекі.

Праверце свае аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі на спраўнасць, а ў выпадку адсутнасці – устанавіце іх у жылых памяшканнях. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Памятайце, што адказнасць за захаванне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах адпаведна заканадаўству  ўскладзена на іх уласнікаў.

Валянціна АНІСКАВЕЦ