На працягу жніўня ў раёне праходзіць абласная дабрачынная акцыя «Збяром партфель першакласніку». Удзельнікі яе далучацца да аказання дапамогі дзецям-першакласнікам, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.
Па выніках акцыі на першавераснёвых святах першакласнікі атрымаюць партфелі з ўсімі неабходнымі школьнымі прыладамі.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які
з’яўляецца арганізатарам акцыі, запрашае прыняць удзел у акцыі работнікаў і
кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сельскіх выканаўчых камітэтаў,
праваахоўных органаў, прафсаюзных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў,
прадстаўнікоў прыватных гандлёвых прадпрыемстваў.
Куратарам акцыі ў нашым раёне выступае Сацыяльна-педагагічны
цэнтр. З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся па тэлефоне 2-69-74.
Алена ГАПОНАВА,
галоўны спецыяліст аддзела
адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.