Шмат часу мінула з дня завяршэння вайны, але гэтая тэма не будзе забытая ніколі. У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, раённая цэнтральная бібліятэка сустракала ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі “Мы памятаем”. Госці мерапрыемства – дзеці, тыя, хто пранясе памяць пра ваеннае ліхалецце праз вякі.