• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У Дзень сям’і ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанага прайшла ў ЗАГСе Петрыкава

15.05.2023
Урачыстая рэгістрацыя нованароджанага прайшла ў аддзеле ЗАГС горада Петрыкава. 

У сям’і Сяргея Талецкага і Ніны Хлоп’евай ужо растуць двое дзяцей: дзевяцігадовая Вераніка і трохгадовы Канстанцін. Трэцяе дзіця, дзяўчынку, назвалі незвычайным імем Ляона. 

Павіншаваць гаспадара шматдзетнай сям’і і маці прыйшла намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА «БСЖ» Святлана Алёкса. 

Святлана Мікалаеўна ўручыла кветкі і падарунак ад «БСЖ» і пажадала шматдзетнай сям’і моцнага здароўя, удачы і працвітання.