• Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У Петрыкаве прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы па прафесіі-2019” сярод сацыяльных работнікаў

23.12.2019


Шаснаццаць прэтэндэнтаў выйшлі на сцэну раённага Дома культуры, дзе паказалі свае прафесійныя і творчыя здольнасці, эрудыцыю і талент у кулінарыі, песнях, чытанні вершаў, баек, пастаноўцы сцэнак, тэарэтычных ведах. Сапраўды было цікава, арыгінальна і весела. Гледачы, падтрымлівалі ўдзельнікаў гарачымі апладысментамі і выкрыкамі “малайцы!”.
Чатыры этапы прадугледжваў сам конкурс: “візітоўка”, “тэарэтычныя веды”, “кулінарыя”, “мастацкая самадзейнасць”. Кампетэнтнае журы адзначала ўсе плюсы і мінусы ўдзельнікаў. Старшынёй журы ў гэты дзень была намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сенька. Святлана Уладзіміраўна перад стартам настроіла ўдзельнікаў па пазітыў, выказала на адрас сацыяльных работнікаў добрыя словы за іх цяжкую і такую важную справу, пажадала поспехаў і павіншавала ўсіх прысутных с надыходзячымі навагоднімі святамі.
У журы таксама судзілі дырэктар ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН” Галіна Сухоцкая, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме Марыя Уласкіна, лідар прафсаюзнай пярвічкі гэтай галіны Марыя Жукавец і інспектар па кадрах Анжаліка Мароз.
Як аказалася, прафесію сацыяльнага работніка выбіраюць не толькі жанчыны. Так, некалькі гадоў заняты і ўжо добра спраўляюцца са сваімі абавязкамі Аляксей Пракапенка (Капаткевіцкі сельсавет) і Мікалай Фелькін (Ляскавіцкі сельсавет).
Больш за дваццаць гадоў працуюць у гэтай галіне Галіна Худая (Конкавіцкі сельсавет), якая да таго ж з’яўляецца і мясцовым дэпутатам, Валянціна Якубовіч (Пціцкі сельсавет). Больш за дзесяць гадоў заняты Любоў Ляўчэня (Петрыкаўскі сельсавет), Алена Арцюх (Муляраўскі сельсавет), Алена Корж (Петрыкаўскі сельсавет). Падыходзяць да гэтай рыскі Жанна Булыга (Навасёлкаўскі сельсавет) і Таццяна Агейчык (Камаровіцкі сельсавет). Нядаўна папоўнілі калектыў Святлана Булава (Бабуніцкі сельсавет), Галіна Ліцвін (Галубіцкі сельсавет), Святлана Пятрова (Капцэвіцкі сельсавет), Тамара Козінец (Чалюшчавіцкі сельсавет), Святлана Рабаконь (Мышанскі сельсавет), Ніна Кот (Лучыцкі сельсавет) і Марына Скорая (Грабаўскі сельсавет).
Пакуль журы падводзіла вынікі, гледачоў радавалі сваімі выступленнямі на сцэне Галіна Лазурына, Галіна Вяракса, Таццяна Семяніцкая і іншыя.
І вось вынікі агучыла Галіна Сухоцкая. Па-першае, лісты ўдзячнасці і кветкі былі ўручаны ўсім удзельнікам. А пераможцы вызначыліся наступным чынам: трэцяе месца дасталося па праве Святлане Булаве. На другой прыступцы апынулася Святлана Пятрова. І бясспрэчным прафесіяналам стала Галіна Худая, з чым мы яе шчыра віншуем.
Калектыў ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН” выказвае ўдзячнасць спонсарам мерапрыемства, прадстаўнікам прыватных прадпрыемстваў і арганізацый – Віктару Капыловічу, Уладзіміру Стральчэню і Дзмітрыю Пашуку.