• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці і смутку

24.06.2019

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Дваццаць другога чэрвеня 1941 года – адна з самых сумных датаў у нашай гісторыі – пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

У гэты дзень у вёсцы Хвойня прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці і смутку.

У час Вялікай Айчыннай вайны 29 сакавіка 1942 году акупанты забілі 2078 жыхароў  гэтай вёскі (пахаваны ў 3 магілах ахвяр фашызму – на ўсходняй ўскраіне і 2 магілах на паўднёвай ускраіне).

У баях каля вёскі загінулі 9 савецкіх салдат і партызан (пахаваны ў брацкай магіле на могілках).  19 жыхароў загінулі на фронце.

Мясцовыя артысты выканалі ваенныя песні, вучні школы прачыталі вершы.

На чале з намеснікам райвыканкама Дзянісам Хулупам і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святланай Насеня ахварям вайны ўсклалі вянкі каля помнікаў.

У мерапрыемстве таксама прынялі актыўны ўдзел старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Міхаіл Сойма,   старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Фёдар Жукавец, ваенны камісар Аляксандр Адамоўскі, cтаршыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Жукоўскі, кіраўніцтва і актывісты Лучыцкага сельвыканкама, прадстаўнікі грамадскасці, мясцовыя жыхары, школьнікі.

Хвілінай маўчання людзі ўшанавалі памяць герояў, піянеры ўсклалі да дошак кветкі. Напрыканцы сустрэчы ўсе сабраліся для памятнага фота.

Далей прадстаўнікі ўлады крочылі да іншых помнікаў, каб ушанаваць памяць загінулых каля помнікаў – ускласці вянкі.

 

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ,

фота аўтара