• Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Уведзена забарона на наведванне леса і тарфянікаў насельніцтвам

17.06.2019

Як паведамілі ў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, уведзена забарона на наведванне леса і тарфянікаў насельніцтвам. Гэта звязана з чацвёртым класам пажарнай небяспекі ў лесе, які ўзнік з-за спёкі.

Для выяўлення і прадухілення выпадкаў парушэння правілаў пажарнай бяспекі работнікі лясной аховы сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі праводзяць рэйды. Трэба адзначыць, што за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лесе і на тарфяніках прадугледжана па частцы 1 артыкула 15.29 пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь.
Давайце дачакаемся зніжэння тэмпературнай рыскі, дажджоў, а потым ўжо ў лес па чарніцы пойдзем!