• Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

ВІНШУЕМ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ І ВЕТЭРАНАЎ ПРАКУРОРСКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ З 100-ГАДОВЫМ ЮБІЛЕЕМ

27.06.2022


Сёння пракуратура з’яўляецца важнейшай састаўной часткай дзяржаўнага апарата Рэспублікі Беларусь. Дзякуючы кампетэнтнасці, аб’ектыўнасці і вернасці службовым абавязкам пракурорскія работнікі па праве заслужылі аўтарытэт у грамадстве. Вы на высокім узроўні забяспечваеце абарону правоў грамадзян, арганізацый, грамадскіх дзяржаўных інтарэсаў і з годнасцю выконваеце ганаровую і адказную задачу – ахоўваць законнасць і парадак.
Здароўя вам, дабрабыту, мірнага неба. Няхай вам спадарожнічаюць удача, мудрасць, душэўная раўнавага і клопат блізкіх людзей!

Аляксандр НАЎНЫКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.