• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Запрашаем на свята

14.01.2019

У Петрыкаўскім РДК 29 снежня з 11 да 12.30 гадзін пройдзе дзіцячы ранішнік “Навагодні перапалох”

з 21 да 23 гадзін – баль “На ганку Новы год!”,

1 студзеня з 1.30 да 4 гадзін – навагодняя дыскатэка “З Новым годам, моладзь”.

1 студзеня з 1 да 4 гадзін петрыкаўчане і госці горада запрашаюцца на гарадскую плошчу, дзе пройдзе святочнае гулянне “Новы год запальвае агні”.

У Капаткевічах навагодняя праграма будзе наступнай: 30 снежня з 14 да 16 гадзін у гарадскім Доме культуры пройдзе тэатралізаванае прадстаўленне “Казачная карусель”, у гэты ж дзень з 18 да 21 гадзіны віншаванні Дзеда Мароза можна будзе атрымаць на даму.

31 снежня з 21 да 23 гадзін на гарадской плошчы ў Капаткевічах будзе праходзіць тэатралізаванае прадстаўленне “Навагодні феерверк”, якое пасля невялікага перапынку з 23 да 1 гадзіны працягнецца Навагодняй ноччу з аналагічнай назвай да 4 гадзін.

6 студзеня Капаткевіцкі ГДК з 13 да 14.30 гадзін запросіць жадаючых на пазнавальную праграму “Што такое святкі”, а 7 студзеня з 17 да 19 гадзін – на пасядзелкі “Калядныя цуды”.

Навагоднія мерапрыемствы таксама пройдуць ва ўсіх клубных установах раёна.