• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Зеляней, родны горад!

09.10.2019


Працягваюцца работы па доўгачаканаму азеляненню горада ў рамках глабальнай экалагічнай кампаніі “Ўладкуем малую радзіму». Згодна з рашэннем райвыканкама “Аб правядзенні мерапрыемстваў па пасадцы дрэў на тэрыторыі горада Петрыкава ў асенні перыяд 2019 года” распрацаваны план азелянення райцэнтра і раёна.
Пасадка раслін будзе ажыццяўляцца на наступных вуліцах Петрыкава: Гагарына, Першамайская, Гогаля, Карла Маркса, Луначарскага, Бумажкова, Камунальная, Камсамольская, Пушкіна, Дружбы. З’явяцца дрэвы на дваравых тэрыторыях шматпавярховай забудовы горада. Ужо адбываецца кампенсацыйная пасадка дрэў на тэрыторыі гарадскога парка, дзе зараз працуюць спецыялісты гомельскага прадпрыемства “Чырвоны гваздзік”. Акрамя гэтага, у акцыі прымаюць ўдзел спецыялісты камунальнай гаспадаркі, актывісты БРСМ, райаддзела МНС, СПТУ №1 і аддзелаў райвыканкама і арганізацый ўсіх форм маёмасці.
Увогуле на тэрыторыі раёна плануецца высадзіць 1,5 тысячы дрэўцаў. Спіс парод пасадачнага матэрыялу даволі разнастайны. На Петрыкаўшчыне з’явяцца катальпы, шарападобныя і кіпарысныя туі, казацкія ядлоўцы, вангуты, ліпы, клёны, бярозкі, чырвоныя дубы, каштаны ды рабіны.
Па стану на пачатак тыдня ў Петрыкаве ўжо пасаджана 227 дрэў.