• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

БМЗ павялічыў пастаўкі ў Афрыку на 80 працэнтаў

11.02.2020

Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" у 2019 годзе адгрузіла ў краіны Афрыкі больш за 427 тыс. т металапрадукцыі на суму больш за $167 млн. Тэмп росту да 2018 года ў натуральным выражэнні склаў 180,8 працэнта, у вартасным - 153,4 працэнта, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сэкрэтар прадпрыемства Аляксандр Алесік.
"У рэгіянальным размеркаванні экспарту БМЗ па выніках 2019 года лідзіруюць краіны ЕС і Расія. Афрыка з доляй 14,5 працэнта займае трэцяе месца", - растлумачыў прэс-сакратар. Беларускія металургі рэалізоўвалі ў Афрыку пераважна катанку, будаўнічую арматуру і літую загатоўку. Геаграфія збыту на афрыканскі кантынент уключае 16 краін. Дзве з іх - Кенія і Уганда - з'яўляюцца новымі рынкамі, куды ўпершыню былі ажыццёўлены пастаўкі катанкі. Больш як палавіна рэалізуемай Беларускім металургічным заводам прадукцыі ў Афрыку прыпадае на Егіпет.
"Варта адзначыць, што ў цэлым 2019-ы характарызаваўся напружанай сітуацыяй на рынку металапрадукцыі з-за пратэкцыянізму і спаду цэн. Так, зніжэнне экспартнай цаны за 2019 год у сярэднім склала $69,4 за тону, або 11,4 працэнта, што пры змяншэнні кошту сыравіны і рэсурсаў толькі на 5,5 працэнта істотна паўплывала на эфектыўнасць продажаў", - адзначыў Аляксандр Алесік.
Па выніках 2019 года БМЗ вырабіў 2,6 млн т сталі, 2,3 млн т пракату, 120 тыс. т труб і 366 тыс. т прадукцыі з металаў (металакорду, бартавога бранзаванага дроту, дроту РМЛ і іншых відаў дроту). На экспарт у 65 краін свету адправілі 2,2 млн т металапрадукцыі на суму $1,16 млрд. У топ ключавых імпарцёраў металапрадукцыі прадпрыемства ўвайшлі Расія, Германія, Егіпет, Літва, Нідэрланды і Ізраіль.
ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК"- высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны Беларусі. Структурна складаецца з чатырох вытворчасцей, звязаных адным тэхналагічным ланцужком, - сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, вырабаў з металаў і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.-0-