• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

БМЗ завяршае рэканструкцыю пылагазаўлоўнай устаноўкі

05.10.2021

5 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. БМЗ пачаў завяршальны этап комплекснай рэканструкцыі пылагазаўлоўнай устаноўкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Беларускі металургічны завод прадаўжае рэалізацыю праекта "Комплексная рэканструкцыя пылагазаўлоўнай устаноўкі (ПГУ-3)". Для яго завяршэння з 5 кастрычніка спынена работа дугавай сталеплавільнай печы нумар 3 (ДСП-3).
"За час спынення печы будзе праведзена рэканструкцыя існуючай сістэмы ўлоўлівання і ачысткі адыходзячых газаў ад дугавай сталеплавільнай печы нумар 3 з будаўніцтвам новай пылагазаўлоўнай устаноўкі. Будуць устаноўлены новыя дадатковыя рукаўны фільтр і паддахавы парасон, а таксама сістэма маніторынгу выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу. Усё гэта ў комплексе дасць магчымасць знізіць аб'ёмы выкідаў ад сталеплавільнай печы нумар 3 на 460,41 т/год", - расказалі на прадпрыемстве.
Генеральны праекціроўшчык УП "Белпрампраект" атрымаў станоўчыя заключэнні экалагічнай і будаўнічай экспертыз па праекце. Фінляндская фірма паставіла неабходнае тэхналагічнае абсталяванне. На 1 верасня гэтага года фактычны аб'ём інвестыцый з пачатку рэалізацыі праекта "Комплексная рэканструкцыя ПГУ-3" склаў больш за $12 млн.
"Цяперашняя мадэрнізацыя ПГУ-3 дасць магчымасць павысіць экалагічнасць нашай вытворчасці. Асноўныя работы па рэканструкцыі будуць праводзіцца з кастрычніка 2021 года па люты 2022-га. Пры гэтым завод будзе прадаўжаць працаваць, выкарыстоўваючы дзве з трох сталеплавільных пячэй", - падкрэслілі на БМЗ.
ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком мэталургічнай, пракатнай, трубнай, метызнай вытворчасцей і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)