• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Чатыры комплексы рэнтгенадыягностыкі плануецца ўстанавіць у медустановах Гомельскай вобласці

28.09.2022
28 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Чатыры комплексы рэнтгенадыягностыкі плануюць устанавіць у паліклініках і стацыянарах Гомельскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалая Кудзеньчука, работы па іх устаноўцы вядуцца ў дзвюх паліклініках Гомеля - 8-й і 12-й, а таксама бальніцах у Нароўлі і Мазыры. "На гэтыя мэты бюджэтам галіны выдзелена каля Br500 тыс.", - удакладніў ён. 

Таксама рыхтуюцца памяшканні пад устаноўку рэнтгенаўскіх камп'ютарных тамографаў. Гэта высокатэхналагічнае дыягнастычнае абсталяванне установяць у цэнтральных райбальніцах Жыткавіч, Рагачова і Брагіна. Гэта абсталяванне плануецца паставіць Міністэрствам аховы здароўя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, растлумачыў Мікалай Кудзяньчук.

Стан парку медабсталявання - на пастаянным кантролі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)