• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Галоўчанка: праект "Гомсельмаша" будзе рэалізаваны адным з першых па расійскай крэдытнай лініі

17.11.2022

17 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Фінансаванне праекта ААТ "Гомсельмаш" па імпартазамяшчэнні стане адным з першых па адкрытай расійскай крэдытнай лініі. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Менавіта "Гомсельмаш", яго тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыя, хутчэй за ўсё, будзе адным з першых праектаў, які рэальна пачне працаваць у рамках крэдытных рэсурсаў, прыцягнутых з Расійскай Федэрацыі. Размова аб крэдыце ў аб'ёме 105 млрд расійскіх рублёў. Сёння адпаведнае пагадненне падпісана міністэрствамі фінансаў. Гэта значыць пытанне з крыніцамі сродкаў закрыта. Пад гэта пагадненне цяпер будуць фінансавацца ўсе праекты, якія мы раней планавалі. Пашпарты часткі з іх ужо ўзгоднены з расійскімі калегамі, па астатніх прадаўжаецца адпрацоўка бізнес-планаў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Наведваючы прадпрыемства, прэм'ер-міністр паставіў задачу: бізнес-план "Гомсельмаша" і адпаведны пашпарт праекта павінны быць завершаны да канца гэтага года. "Каб мы змаглі пачаць выбарку рэсурсаў", - падкрэсліў ён.

У прыватнасці, размова ішла аб выпуску на "Гомсельмашы" імпартазамяшчальных складаных тэхнічных вузлоў для беларускіх і расійскіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)