• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

"Гомсельмаш" створыць падменны фонд корма- і збожжаўборачнай тэхнікі ў кожнай вобласці

15.05.2021

15 мая, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Холдынг "Гомсельмаш" у 2021 годзе створыць у кожнай вобласці падменны фонд кормаўборачнай і збожжаўборачнай тэхнікі. Аб гэтым расказаў начальнік аддзела сэрвісу холдынга Мікалай Багаслоўскі ў Віцебску 14 мая на рэспубліканскім семінары-нарадзе па пытаннях падрыхтоўкі кормаўборачнай тэхнікі да нарыхтоўкі кармоў ураджаю 2021 года, паведамляе БЕЛТА.
Забяспечыць падменнай тэхнікай тэхнічныя цэнтры прадпрыемства ва ўсіх абласцях плануецца да канца мая, удакладніў Мікалай Багаслоўскі. У прыватнасці, у рэгіёны будуць пастаўлены кормаўборачныя комплексы КВК-800 з поўным камплектам адаптараў (травяныя жняяркі, падборшчыкі). Акрамя таго, рэзерв кормаўборачнай тэхнікі створаны непасрэдна на "Гомсельмашы", пры неабходнасці прадпрыемства зможа аператыўна паставіць яе ў гаспадаркі.
На перыяд палявых работ 2021 года холдынг таксама сфарміраваў рамонтны камплект запасных частак на суму Br3,7 млн. Гэты рэсурс у асноўным прызначаны для суправаджэння гарантыйнай тэхнікі, аднак прадпрыемства гатова падтрымаць гаспадаркі, калі трэба будзе рамантаваць машыны і механізмы, якія не знаходзяцца на гарантыйным абслугоўванні, падкрэсліў Мікалай Багаслоўскі.
З улікам магчымага дэфіцыту ў рэгіёнах спецыялістаў, асабліва якія забяспечваюць работу электроннага абсталявання, "Гомсельмаш" накіруе ў кожную вобласць спецыялізаваныя брыгады на час масавай нарыхтоўкі кармоў, а ў далейшым і ўборкі збожжавых культур. У іх склад абавязкова будзе ўключаны і інжынер-электронік, які зможа аказаць кваліфікаваную дапамогу мясцовым спецыялістам у рамонце як гарантыйнай, так і негарантыйнай тэхнікі. Адпаведны загад ужо выдадзены на прадпрыемстве. Акрамя таго, з 1 красавіка ўсе тэхцэнтры і адпаведныя службы завода, а таксама аварыйныя брыгады пераведзены на работу па гібкім графіку: у будныя дні - з 7.00 да 20.00, у выхадныя - з 8.00 да 17.00. Гэта дасць магчымасць забяспечыць сэрвісную падтрымку і ўстараненне ўзнікаючых непаладак з тэхнікай на працягу сутак, дадаў Мікалай Багаслоўскі.
Напярэдадні веснавых палявых работ "Гомсельмаш" правёў пазачарговую праверку тэхнічных цэнтраў, у маі заканчваецца тэрмін устаранення выяўленых недахопаў. У выпадку, калі заўвагі не будуць ліквідаваны, такія тэхцэнтры не пройдуць атэстацыю, а іх зоны абслугоўвання будуць пераразмеркаваны без урону для якасці сэрвіснага забеспячэння, адзначыў прадстаўнік холдынга.
На рэспубліканскім семінары-нарадзе пад кіраўніцтвам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Гракуна разгледжаны пытанні гатоўнасці кормаўборачнай тэхнікі да ўборачнага сезона, забеспячэння запаснымі часткамі і ліквідацыі паломкі машын і механізмаў у перыяд нарыхтоўкі кармоў. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з арганізацыяй вытворчасці і рамонту складанай сельгастэхнікі на рамонтных прадпрыемствах Віцебскай вобласці, ацанілі патэнцыял ААТ "Віцебскі маторарамонтны завод" па рамонце рухавікоў для самаходнай сельгастэхнікі, выпуску запчастак, а таксама азнаёміліся з ўзорамі адрамантаванай і новай сельгастэхнікі, вырабленай на віцебскім прадпрыемстве.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)