• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

"Гомсельмаш" за паўгода нарасціў аб'ём вытворчасці самаходных машын

09.08.2022

9 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" у студзені - чэрвені 2022 года нарасціў аб'ёмы выпуску самаходных машын у параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У першым паўгоддзі 2022-га кіруючай кампаніяй холдынга ААТ "Гомсельмаш" выраблена каля 1,2 тыс. адзінак самаходнай тэхнікі. За аналагічны перыяд 2021 года аб'ём вытворчасці склаў 988 машын. "Таксама нарасцілі аб'ёмы рэалізацыі. Па выніках за 6 месяцаў гэтага года тэмп росту склаў 113 працэнтаў", - расказалі ў холдынгу.

Умацавалі на прадпрыемстве пазіцыі і па іншых паказчыках. Напрыклад, аб'ём рэалізацыі гатовай прадукцыі ў грашовым выражэнні па выніках паўгоддзя павялічаны ў 1,3 раза.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, што ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны працуюць на палях краін блізкага і далёкага замежжа. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)