• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

"Пра вялікія надзеі і маленькія радасці" Настассі Шабалтас-Саўчанка раскажа выстава ў Гомелі

02.11.2021

2 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Выстава жывапісу Настассі Шабалтас-Саўчанка "Вялікія надзеі і маленькія радасці" адкрыецца 3 лістапада ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы розных жанраў: нацюрморты, марскія пейзажы, анімалістычныя кампазіцыі. Аўтар прызналася, што ў кожным з палотнаў ёй хацелася паказаць кропельку вечнасці і тое, як скарацечны час, - гэта марскія пейзажы, у якіх з кожнай хваляй ствараецца ўражанне, што пырскі ажывуць. Або нацюрморты з птушкай, якая глядзіць на гледача, здаецца, яшчэ ледзь-ледзь - і ўзляціць. Або нацюрморты з кавай, дзе амаль адчуваеш пах напітку.
"Усе свае мары я так ці інакш выліваю на палатно. Не атрымліваецца паехаць на мора, дык трба яго напісаць, і яно стане бліжэй да мяне. Што датычыцца радасці, я рада кожнай народжанай мною рабоце, яны і ёсць радасць", - падзялілася мастачка.
Настасся Шабалтас-Саўчанка нарадзілася ў 1988 годзе ў Гомелі ў сям'і творчых людзей: маці - мастак, тата - рэзчык па дрэве. Маляваць дзяўчынка пачала з трох гадоў. З самага дзяцінства Настасся надзяляла жывёльны і раслінны свет пачуццямі і якасцямі, якія ўласцівы людзям, а людзей - фантастычнымі вобразамі. Цяпер гэта мастацкая манера адрознівае аўтара ад іншых.
У багажы мастачкі шмат калектыўных і персанальных выстаў, а таксама вялікая колькасць дыпломаў і грамат.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)