• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Праграму "Фартэпіянная музыка" прадставяць у палацы Румянцавых і Паскевічаў

30.01.2023

30 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Праграму "Фартэпіянная музыка" ў выкананні народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, прафесара Ігара Алоўнікава прадставяць 31 студзеня ў Гомелі ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Аб гэтым інфармуе сайт Гомельскай абласной філармоніі, паведамляе БЕЛТА.

У выкананні маэстра нараўне з шэдэўрамі сусветнай класічнай музыкі прагучаць творы вялікага польскага кампазітара-рамантыка Фрыдэрыка Шапэна.

"Калі Ігар Алоўнікаў займае месца за музычным інструментам, свет вакол замірае. Яго тонкае выканальніцкае майстэрства кранае за жывое - як дасведчаную публіку, так і далёкіх ад класікі слухачоў", - адзначылі ў абласной філармоніі.

Індывідуальны піяністычны стыль музыканта вызначаюць віртуозная выканальніцкая тэхніка, яркая вобразнасць музычнага мыслення, строгая архітэктоніка музычнай формы і мяккая манера інтанавання.

"Рэпертуар Ігара Алоўнікава вызначаецца выключнай жанрава-стылявой разнастайнасцю. У полі яго зроку - музыка ад ранняга Адраджэння да ўзораў ХХІ стагоддзя", - дадалі ў дзяржаўнай установе.

Пачнецца "Фартэпіянная музыка" ў 19.00.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi