• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

У Гомельскай вобласці паступленні ІП у бюджэт выраслі больш як на трэць

01.06.2022

1 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці паступленні ІП у бюджэт выраслі на 34,1 працэнта ў студзені - красавіку гэтага года, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Таццяна Сідарэнка.

"За студзень - красавік гэтага года ІП выплацілі ў бюджэт Br40,3 млн. У параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам у фактычных цэнах паступленні павялічыліся на Br10,2 млн, або 34,1 працэнта. У агульным аб'ёме падатковых паступленняў удзельная вага плацяжоў ад індывідуальных прадпрымальнікаў склала 3,4 працэнта", - расказала Таццяна Сідарэнка.

Паводле яе інфармацыі, на 1 мая гэтага года ў падатковых органах вобласці на ўліку каля 30,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. "У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца дадатная дынаміка - колькасць ІП павялічылася на 168, або 0,6 працэнта", - удакладніла першы намеснік начальніка інспекцыі.

У рэгіёне ІП аддаюць перавагу спрошчанай сістэме падаткаабкладання - яе прымяняюць больш за 52 працэнты. "Адпаведна, яны забяспечваюць і найбольшы ўклад у фарміраванні даходаў бюджэту, якія паступілі ад ІП: амаль 43 працэнты, або больш за Br17 млн", - падкрэсліла Таццяна Сідарэнка.

Ад ІП, якія працуюць па агульнаўстаноўленым парадку падаткаабкладання, паступіла звыш Br15 млн, або амаль 39 працэнтаў. 

Плацельшчыкі адзінага падатку выплацілі ў бюджэт Br7 млн, гэта больш за 17 працэнтаў паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)