• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Аператары сувязі да 75-годдзя вызвалення Беларусі праводзяць акцыі для ветэранаў

26.06.2019

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператары сувязі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў праводзяць акцыі для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі.

 

"Белтэлекам" з 1 па 5 ліпеня робіць бясплатнымі тэлефонныя размовы ўнутры Беларусі (за выключэннем званкоў на мабільны і платныя інфаслужбы) для ўдзельнікаў вайны з дамашніх тэлефонаў, у аддзяленнях паштовай сувязі і з пэўных тэлефонаў шпіталяў. Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны таксама прадаставяць магчымасць міжнародных званкоў па сэрвісных тэлефонных картках, якія будуць уручаны напярэдадні святочнай даты.

 

Да 31 жніўня ўключна праводзіцца рэспубліканская акцыя "75 гадоў Перамогі з ZALA для новых абанентаў". Прадаўжаецца акцыя "Дзень Перамогі з ZALA" - інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны могуць бясплатна падключыцца да базавага пакета "Стандарт ТБ" эфірнага ТБ ZALA і базавага пакета "Прэм'ера" інтэрактыўнага ТБ ZALA і карыстацца паслугай без абаненцкай платы.

 

У аператараў сотавай сувязі дзейнічаюць спецыялізаваныя тарыфныя планы для ветэранаў (у МТС і velcom | A1 - тарыф "Перамога").

 

"Белпошта" праводзіць акцыю да 75-годдзя вызвалення Беларусі ў пэўных аддзяленнях сувязі з 15 па 26 чэрвеня. Тым, хто дасягнуў 75-годдзя, або іх прадстаўнікам уручаць наборы віншавальных паштовак са спецыяльным штэмпелем, які замяняе марку (аплата пры далейшай перасылцы не патрабуецца). Кліенты змогуць падпісаць паштоўкі ў адрас сваіх родных і блізкіх. Бясплатна адправіць віншаванні па Беларусі можна будзе да 8 ліпеня.-0-