• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Больш за 1 тыс. аб'ектаў невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці прапануецца да продажу ў Беларусі

29.07.2020

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 1 тыс. аб'ектаў невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці прапануецца да продажу ў Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па рабоце з дзяржаўнай маёмасцю галоўнага ўпраўлення распараджэння маёмасцю Дзяржкаммаёмасці Жанна Падабедава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння ў Беларусі прапануецца да продажу звыш 1 тыс. аб'ектаў невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, прычым больш за 300 з іх - за адну базавую велічыню (1 БВ цяпер складае Br27. - Заўвага БЕЛТА). Вялікая частка такіх аб'ектаў размешчана ў сельскай мясцовасці. Многія з іх уяўляюць сабой былыя аб'екты сацыяльнай сферы: акушэрскія пункты, школы, клубы", - сказала Жанна Падабедава.
У мінулым годзе быў прыняты ўказ нумар 169 "Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю". Дакумент спрасціў некаторыя падыходы для ўключэння невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці ў гаспадарчы абарот. Напрыклад, пры куплі аб'екта за адну базавую велічыню дастаткова выканаць адну з умоў: займацца прадпрымальніцтвам, пераабсталяваць аб'ект пад жыллё ці вядзенне падсобнай гаспадаркі або яго знесці. Акрамя таго, прадаваць нерухомую маёмасць адразу за 1 БВ без правядзення папярэдніх аўкцыёнаў дазваляецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі (акрамя абласных цэнтраў і Мінска).
Згодна з указам, невыкарыстоўваемая дзяржмаёмасць можа перадавацца ў прыватную ўласнасць бязвыплатна, калі плануецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта, або прадастаўляцца ў бязвыплатнае карыстанне для стварэння новых рабочых месцаў. З'явілася таксама магчымасць павелічэння перыяду растэрміноўкі на куплю такіх аб'ектаў.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)