• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Больш за 25 тыс. піянераў і валанцёраў "Добрага сэрца" прынялі ўдзел у акцыі "Ад усёй душы"

16.01.2023
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 25 тыс. піянераў-цімураўцаў і валанцёраў руху БРСМ "Добрае сэрца" прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых "Ад усёй душы", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

"Скажу шчыра, усім нам даспадобы прыйшоўся новы дабрачынны праект, які выхоўвае ў дзяцей і моладзі дабрыню і міласэрнасць. Гэта сваімі справамі пацвердзілі 25 277 яго ўдзельнікаў - дзеці, падлеткі і моладзь. Толькі па лініі нашых маладзёжных арганізацый было праведзена 2 648 добрасардэчных навагодніх і калядных мерапрыемстваў - святочных сустрэч і канцэртаў для падапечных тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дамоў сястрынскага догляду, - сказала Аляксандра Ганчарова. - Нашы дзеці наведвалі дамы ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў працы, камсамольскага і піянерскага руху, адзінока пражываючых пажылых грамадзян". 

Па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, агучанай на дабрачынным свяце, прысвечаным акцыі "Нашы дзеці", з 3 па 14 студзеня ў краіне праходзілі мерапрыемствы акцыі "Ад усёй душы". Яе арганізатары - Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй паставілі сваёй мэтай праяўленне ў святочныя дні клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, максімальнае ўключэнне школьнікаў і студэнтаў у пытанні аказання дапамогі і падтрымкі людзям сярэбранага і залатога ўзросту, развіццё міжпакаленчага фармату "ад дзяцей - пажылым людзям".-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi