• ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Дзяржарганізацыі пераводзяць на Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб

01.06.2022

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 мая падпісаў указ нумар 188 "Аб пашырэнні выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на далейшае ўкараненне ў дзейнасць дзяржаўных арганізацый найноўшых сэрвісаў і тэхналогій пры ажыццяўленні імі адміністрацыйных працэдур у электроннай форме і аказанні электронных паслуг. У гэтай рабоце дзяржарганізацыі будуць выкарыстоўваць Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб.

Указам прадугледжваецца падключэнне ўсіх ведамасных сістэм электроннага дакументаабароту органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый да сістэмы "Ведамасны архіў" да 1 чэрвеня 2023 года.

З 1 ліпеня 2023 года пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці ўводзяцца электронныя накладныя, транспартныя (таварасуправаджальныя) і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць перамяшчэнне тавару.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)