• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Конкурс інвестпраектаў малога бізнесу аб'яўлены ў Беларусі

04.02.2020

Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў да 15 лютага прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.
Удзельнікамі могуць стаць суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і вядуць сваю дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".
Інвестпраекты малога бізнесу павінны быць звязаны з такімі напрамкамі, як стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.
Па выніках конкурсу Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў плануе выдзеліць пераможцам больш як Br621 тыс. Дзяржпадтрымка будзе прадастаўляцца ў выглядзе грашовых сродкаў на ўмовах пазыкі ў памеры да Br216 тыс., а таксама маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) коштам да Br216 тыс. Пры гэтым агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб'екта не павінна перавышаць Br270 тыс.
Грошы прадастаўляюцца на ўмовах пазыкі на тэрмін да пяці гадоў, маёмасць на ўмовах лізінгу - таксама да пяці гадоў.-0-