• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Лукашэнка: прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывы інтарэс

18.01.2022

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапанаваныя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі выклікалі жывы інтарэс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўдзельнікі нарады сабраліся ў шырокім фармаце для таго, каб абмеркаваць прапановы і заўвагі грамадзян па праекце змяненняў у дзеючую Канстытуцыю. "Тут прысутнічаюць члены Канстытуцыйнай камісіі, рабочай групы. Далучыліся спецыялісты, якія напярэдадні ўнясення для ўсенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі дашліфоўвалі яе, балансавалі, рабілі так, каб не было памылак, - сказаў Прэзідэнт. - Аб неабходнасці такой сустрэчы мы з вамі дамаўляліся ў канцы мінулага года. Нагадаю, у краіне больш як тры тыдні ідзе ўсенароднае абмеркаванне змяненняў у дзеючую Канстытуцыю".

"Мной было прынята рашэнне аб шырокім асвятленні прапанаваных навацый, каб атрымаць зваротную сувязь, ацэнку гэтага праекта ад спецыялістаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, простых людзей, у тым ліку і дзяржслужачых, у цэлым працоўных калектываў і арганізацый. Як мне дакладваюць, і тое, што я бачу, прапанаваныя папраўкі выклікалі жывы інтарэс. Сам працэс змянення Канстытуцыі і маючы адбыцца рэферэндум выклікаюць інтарэс у нашых людзей. Гэта натуральна. У дыялогу ўдзельнічаюць усе групы і слаі насельніцтва", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў, што дзяржаўнымі СМІ вядзецца шырокая інфармацыйна-растлумачальная работа. "Вякаюць і нашы апаненты. Я не памыляюся. Менавіта вякаюць. У мяне аналіз цалкам усіх іх заяў. Яны плятуцца ў хвасце, падхопліваюць любы тэзіс, любую коску і пачынаюць яе не то крытыкаваць, не то абвяргаць. Але тое, што ў іх там робіцца, не паддаецца крытыцы. Цяпер яны ўжо адышлі ад свайго галоўнага лозунга - "Перамены, перамены!" - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў аснове любых змяненняў і перамен якраз павінна ляжаць Канстытуцыя, таму што ўсё павінна быць згодна з законам. "Гэта натуральны працэс перамен. А пачынаць трэба як усе цывілізаваныя і разумныя людзі. Асновай гэтых перамен павінна быць Канстытуцыя, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Можна ажыццявіць перамены такім чынам, што будзе горш, чым у Казахстане, - будзе як ва Украіне. Таму ўсё павінна быць планамерным".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што трэба старацца вучыцца не на сваіх памылках, а атрымліваць вопыт як з памылак, так са станоўчага ў сяброў, суседзяў і ворагаў. "Гэта не я прыдумаў. Таму мы, выкарыстоўваючы гэтыя прынцыпы, ішлі, развіваліся, рыхтавалі гэтыя змяненні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу апазіцыя толькі сцвярджала, што ўсё дрэнна ў частцы прапануемых канстытуцыйных змяненняў. "Я нядаўна гаварыў аб міратворцах. Вы ж ведаеце, якая галоўная мара ў іх была ў сувязі з нашым міратворчым кантынгентам - каб адтуль прывезлі хоць адну цынкавую труну. Гэта што, апазіцыя? Гэта ворагі! Хоць бы неяк хавалі свае мэты", - прывёў прыклад беларускі лідар.

Што датычыцца абмеркавання змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія з удзельнікаў нарады наведалі працоўныя калектывы, арганізацыі, пабывалі ў рэгіёнах. "Уласна, і сам праект змяненняў Канстытуцыі з'яўляецца вынікам шматлікіх дыскусій, сустрэч, абмеркаванняў на тых жа дыялогавых пляцоўках. Прынамсі, ніхто мяне не можа папракнуць, што ў нас тут была абсалютная дыктатура і мы не давалі магчымасці людзям выказацца. Выказаліся ўсе, хто хацеў бы гэта зрабіць", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)