• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Натарыусы 2 ліпеня пракансультуюць бясплатна

30.06.2021

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы 2 ліпеня бясплатна пракансультуюць грамадзян усіх катэгорый па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Артур Стрэх.
Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прысвечанай Дню Незалежнасці Беларусі і 77-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро рэспублікі.
Звярнуўшыся да натарыуса на працягу рабочага дня, грамадзяне Беларусі могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. Праінфармуюць у тым ліку па афармленні правоў на спадчыну, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнні нерухомай маёмасці і інш. Артур Стрэх падкрэсліў, што кансультацыю спецыяліста таксама можна атрымаць па тэлефоне або з дапамогай мэсэнджараў. Патэлефанаваўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро, можна ўзгадніць найбольш зручны фармат прадастаўлення кансультацыі, у тым ліку па відэасувязі.
Правядзенне такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным, адзначыў памочнік старшыні БНП. Такія мерапрыемствы праводзяцца перш за ўсё для забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэння ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва.
Час работы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро рэспублікі, а таксама актуальныя кантактныя даныя можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)