• Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Тыдзень роднай прыроды стартаваў у НАН

23.05.2022

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навуковыя арганізацыі Аддзялення біялагічных навук НАН з 23 па 27 мая правядуць Тыдзень роднай прыроды. Па традыцыі мерапрыемства прымеркавана да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Сёння, 23 мая, адбудзецца семінар-адкрыццё Тыдня роднай прыроды, прымеркаваны да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, на якім выступяць вядучыя вучоныя Аддзялення біялагічных навук НАН, прадстаўнікі навуковых арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў. Пра багаты раслінны свет унікальнага балота Ельня школьнікам раскажуць вучоныя Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН.

Інстытут лесу НАН 23-27 мая арганізуе інфармацыйна-адукацыйны праект "Дыялогі аб прыродзе". У яго рамках на сустрэчах з навучэнцамі Гомеля вучоныя абмяркуюць біяразнастайнасць лясных экасістэм, рацыянальнае прыродакарыстанне і палітыку, праводзімую ў краіне ў галіне аховы прыроды.

Праект "Зоачацвер" прапануе навукова-папулярную лекцыю "У пошуках мядзведзіцы Мяцелькі: балотныя даследаванні энтамолага", якая пройдзе 26 мая ў актавай зале Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН.

Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН і НПЦ па біярэсурсах падключацца да акцыі "Чысты бераг" па навядзенні парадку і добраўпарадкавання тэрыторыі прыбярэжнай паласы Вілейскага вадасховішча, а таксама правядуць тэлемост з калегамі з Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага, прысвечаны захаванню расліннай біяразнастайнасці ў рэгіёне Няруса-Дзяснянскага Палесся.

Па традыцыі вучоныя таксама падрыхтавалі шырокую экскурсійную праграму. Для навучэнцаў сярэдніх школ у рамках рэалізацыі праграмы "Першы крок у навуку" будуць арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі "Калекцыйныя фонды і навукова-даследчыя лабараторыі ДНВА НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах".

У час Тыдня роднай прыроды можна будзе азнаёміцца з калекцыйнымі фондамі і экспазіцыямі Цэнтральнага батанічнага саду НАН, у тым ліку з калекцыямі рададэндрана, што ўступілі ў фазу цвіцення. У Інстытуце лесу НАН для навучэнцаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў Гомеля будуць арганізаваны азнаямленчыя экскурсіі з наведваннем музея гісторыі Інстытута лесу, кабінета-музея акадэміка В.А. Іпацьева, навукова-даследчых лабараторый.

Наведвальнікаў Цэнтральнага батанічнага саду НАН таксама чакаюць кансультацыі з навуковымі супрацоўнікамі і спецыялістамі - куратарамі калекцый бэзу і рададэндранаў (у фармаце анлайн-сустрэчы). Да завяршэння мерыпраемстваў Тыдня роднай прыроды на сайце батанічнага саду будуць размешчаны відэапосты, у якіх спецыялісты адкажуць на самыя папулярныя і надзённыя пытанні па агратэхніцы вырошчвання і догляду бэзу і рададэндранаў.

Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН у 1995 годзе. Яго мэта - павысіць дасведчанасць у пытаннях захавання экалагічнай сістэмы, звярнуць увагу грамадскасці на праблему незваротнага знікнення на Зямлі многіх прадстаўнікоў флоры і фаўны. У бягучым годзе яго тэма - "Пабудова агульнай будучыні для ўсяго жывога".-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)