• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі ў студзені-верасні пабудавалі больш за 36 тыс. кватэр

20.10.2021

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі ўсіх форм уласнасці ў студзені - верасні пабудавалі 36,3 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 3,071 млн кв.м жылля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1,277 млн кв.м, або 41,6 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З іх з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 950,6 тыс. кв.м. Для шматдзетных сем'яў - 683,8 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 859,5 тыс. кв.м жылля, або 28 працэнтаў ад агульнага ўводу па краіне.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)