• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі з 1 лютага вырастуць дапамогі на дзяцей да 3 гадоў

27.01.2020

Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лютага вырасце памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за папярэдні квартал, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Так, памер штомесячнай дапамогі на першае дзіця павялічваецца з Br376,11 да Br405,48, на другое і наступных - з Br429,84 да Br463,4, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - з Br483,57 да Br521,33.
Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будуць дзейнічаць да 31 ліпеня бягучага года ўключана. Гэтыя выплаты пералічваюцца двойчы за год - з 1 лютага і з 1 жніўня.-0-