• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Гасцініца "Прыпяць"Гасцініца "Прыпяць"
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца ўсе віды пенсій

01.12.2022

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Як расказалі ў Мінпрацы, адпаведнае рашэнне прынята згодна з указам Прэзідэнта ад 10 лістапада 2022 года нумар 397 "Аб павышэнні пенсій". "У адпаведнасці з пераразлікам памер працоўнай пенсіі павялічыцца на 5 працэнтаў. І гэта трэцяе павышэнне працоўных пенсій у 2022 годзе. Раней гэтыя выплаты павышаліся ў сакавіку - на 7 працэнтаў і жніўні - на 10 працэнтаў. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў снежні 2022 года складзе Br670", - расказалі ў Мінпрацы.

Там таксама звярнулі ўвагу на тое, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе індывідуальны. Ён будзе залежаць ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

У Міністэрстве працы і сацабароны адзначылі, што ў снежні расходы на выплату пенсій складуць Br1,5 млрд, з іх Br68 млн будзе расходавана на іх павышэнне згодна з указам нумар 397. У цэлым расходы на выплату пенсій у 2022 годзе складуць больш за Br16 млрд.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)