• Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Городская площадьГородская площадь

Аб бяспецы нагадаем усім

28.12.2021

Ратавальнікі Петрыкаўшчыны працягваюць праводзіць пажарна-прафілактычную працу ў домаўладаннях катэгарыраваных грамадзян.

Часта асноўнай прычынай пажараў і надзвычайных сітуацый з'яўляецца чалавечая бестурботнасць. Па-ранейшаму пры наведванні дамоў акцэнт робіцца на выяўленне парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі з мэтай далейшага іх устранення. З надыходам адмоўных тэмператур грамадзяне часцей і мацней пачынаюць тапіць печы. Адсутнасць прытопачнага ліста, наяўнасць расколін, перакал і зусім няправільная эксплуатацыя - рана ці позна можа прывесці да пажару.

- Пажадана прапальваць печ 2-3 разы на дзень і зачыняць яе трэба за некалькі гадзін да адыходу да сну. Ні ў якім разе нельга пакідаць яе без нагляду і з адчыненымі топачнымі дзверцамі, - нагадаў інспектар МНС. - Таксама не забываем аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку. Ён павінен быць у вас у кожным жылым пакоі на столі, а не ляжаць на шафе без батарэйкі. Прыбор рэагуе на ўзнікшае  задымленне, падаючы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі спячы чалавек, але і яго суседзі.

Завастрылі сваю ўвагу і на праблеме курэння ў ложку.

- Адна з асноўных прычын пажараў у жылым сектары - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Курыць у ложку забаронена! Непатушаная цыгарэта або нядбайна кінуты недакурак можа прывесці да непапраўных наступстваў і гібелі людзей, - растлумачыў выратавальнік.

Кожнаму жыхару растлумачылі правілы паводзін на вадаёмах і ў галалёд у зімовы перыяд. А таксама расказалі, як устанавіць і ўпрыгожыць навагоднюю ёлку, каб святы прайшлі бяспечна.

Па выніках наведвання домаўладанняў грамадзянам уручаліся памяткі з правіламі пажарнай бяспекі.