• Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • РайисполкомРайисполком
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
Главная -  Новости -  Новости района

Аб’яўлены конкурс на лепшую масленічную ляльку “Спадарыня Масленіца – 2018”

26.01.2018

У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама паведамілі, што ў праграме масленічнага гуляння адбудзецца конкурс на лепшую масленічную ляльку “Спадарыня Масленіца – 2018”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, незалежна ад узросту і сферы дзейнасці, як індывідуальныя аўтары, так і калектывы (сямейныя, класныя, школьныя, змешаныя). Колькасць работ не абмяжоўваецца.
Калі ласка, пазначце сваю ляльку этыкеткай з подпісам прозвішча, імя аўтара, назву работы і арганізацыі, якую вы прадстаўляеце.

Вышыня лялькі павінна быць ад 1 да 1,5 метра. Пры вырабе магчыма выкарыстанне любых матэрыялаў (улічвайце, што мадэлі будуць выстаўлены на цэнтральнай плошчы Петрыкава). У касцюме пажадана выкарыстаць як традыцыйныя матывы, так і арыгінальныя аўтарскія задумкі.

Заяўку на ўдзел у конкурсе трэба накіроўваць у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама да 14 лютага 2018 года або даслаць на электронную пошту:petroir-metod@rambler.ru,petrotdkul@rambler.ru. Пацвердзіць заяўку можна па тэлефоне 5-42-89.

Выстава адбудзецца 17 лютага на гарадской плошчы.