• Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Добраўпарадкаванне пачнецца з першымі праталінамі

30.01.2019

 

Дадатковая сустрэча кіраўніцтва раёна з насельніцтвам, якую правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч, адбылася ў Макарыцкім садзе-школе.

Адыходзячы ад звычайнага пратаколу правядзення такіх мерапрыемстваў, найперш Сяргей Макарэвіч задаў шэраг пытанняў адміністрацыі і калектыву сада-школы. Узгадаўшы праблемы, якія раней агучваліся ў час сустрэч, ён цікавіўся захаваннем тэмпературнага рэжыму ў памяшканнях установы адукацыі, выкананнем натуральных нормаў пры арганізацыі харчавання дзяцей, укамплектаваннем класаў камп’ютарнай тэхнікай. Дырэктар сада-школы Алена Вяргей паведаміла, што на цяперашні час усе пытанні вырашаны станоўча. Таксама адзначыла, што 2018 год закрыты па бацькоўскай аплаце за сад без запазычанасці. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька, якая таксама прысутнічала на сустрэчы, паведаміла, што такой запазычанасці няма ўвогуле па раёне ні ў адной установе адукацыі. Дадала, што цяпер ёсць магчымасць аплаты такой паслугі праз АРІП у любы час з любога месца, што намнога спрасціла сітуацыю.
Алена Вяргей па даручэнні калектыва агучыла просьбу насельніцтва. Яна тычыцца руху цяжкай тэхнікі УП “Палессе-Аграінвест” па вуліцы Школьнай, па якой ідуць дзеці ў школу і сад і іншыя жыхары вёскі ў ФАП. З-за адсутнасці асфальтавага пакрыцця ў асенні і вясенні перыяд дарога пашкоджваецца тэхнікай і ёсць пэўная небяспека для дзяцей з-за адсутнасці асобнай сцежкі для пешаходаў. Да аб’ектаў сельгаспрадпрыемства ёсць іншы пад’яздны шлях. І Алена Вяргей прасіла садзеяння райсавета ў вырашэнні гэтага пытання сумесна з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства.
Потым размова была скіравана да асноўнай тэмы сустрэчы – добраўпарадкавання населеных пунктаў. Сяргей Макарэвіч пацікавіўся ў старшыні сельскага Савета Віталя Пілера пра ўдзел школы ў зборы сродкаў самаабкладання і прапанаваў педагогам актыўна заклікаць да гэтага іншых жыхароў вёскі, а таксама да добраўпарадкавання населенага пункта самастойна і ў час суботнікаў. З улікам таго, што тры чвэрці педагогаў школы – жыхары Петрыкава, Сяргей Макарэвіч абазначыў асноўныя аб’екты ў горадзе, якія ў хуткім часе чакаюць кардынальныя змены. Звяртаючыся да ўсіх удзельнікаў сустрэчы, ён прапанаваў больш пільна аднесціся да знешняга выгляду ўласных сядзіб, каб фасады дамоў, агароджа і палісаднікі сталі ўпрыгожаннем населеных пунктаў.