• Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
Главная -  Новости -  Новости района

Кубкі Палесся прыехалі ў Петрыкаў

14.03.2018

УгомельскімпалацылёгкайатлетыкісабралісячырлідарскіяклубыБеларусі, утымліку� петрыкаўскаякамандараённагацэнтратворчасцідзяцейімоладзі “SunWay”.

Нашыюніёрыпрыняліўдзелудзвюхфестывальныхнамінацыях, адназякіхугэтымгодзез’явіласяўпершыню – чыр-сторы. Дысцыпліна мае на ўвазе выкананне сюжэтнай кампазіцыі з выкарыстаннем тэатральнага рэквізіту, сцэнічнай атрыбутыкі і касцюмаў.

Каманда ўвасобіла вобраз караля поп-музыкі Майкла Джэксана.� Галоўную ролю выканала вучаніца гімназіі Кацярына Бекарэвіч. Скарбонка перамог папоўнілася кубкам за першае месца.

У наступнай дысцыпліне “чырлідінг-шоу” наша каманда зноў перамагла. З чатырох каманд узяла першае месца.

5 сакавіка прайшоў� абласны этап Рэспубліканскай лігі па чырлідынгу.

Каманды былі прадстаўлены ў дзвюх дысцыплінах, асаблівая барацьба разгарнулася ў “чырлідынг-шоу”, дзе ўдзельнічалі восем каманд у малодшай узроставай катэгорыі і 11 – у старэйшай.

Тут сапернікі былі значна мацнейшымі.� Петрыкаўская зборная з трох школ апынулася на 5 месцы сярод адзінаццаці.

�Трэба адзначыць, што ў параўнанні з пераможцамі наш клуб выступіў без памылак, але колькасць балаў не дазволіла апынуцца на п’едэстале.

Удзел у спаборніцтвах стаў магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы бацькоў, адміністрацыі сярэдняй школы №1, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Заўважым, з кожным годам папулярнасць чырлідынгу ў Беларусі расце. Так, у 2017 годзе гэты малады від спорту атрымаў прызнанне Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ