• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Городская площадьГородская площадь
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
Главная -  Новости -  Новости района

Пачытаем з velcom па-беларуску. Далучайцеся, школьнікі Петрыкаўшчыны!

21.11.2017

У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс “Чытаем па-беларуску з velcom”. Пра гэта расказала каардынатара праекта Таісія Пажогіна. Па яе словах, сёлета ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Гомеля і Гомельскай вобласці.

Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, ВКонтакте або Instagram з афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Паведамляецца, што на першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў рэспубліканскім фінале, які пройдзе ў Мінску ў маі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.

П. ВАЛОДЗІН