• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Улицы городаУлицы города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • Площадь городаПлощадь города
  • РайисполкомРайисполком
Главная -  Новости -  Новости района

Пацвердзілі званне чэмпіёнаў

28.11.2018

Каманда раёна на чале з трэнерам Анатолем Адамічам у складзе навучэнцаў Капаткевіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прыняла ўдзел у адкрытых абласных спаборніцтвах па турысцка-прыкладным мнагаборстве.

У чарговы раз нашы турысты прывезлі дадому тытул абсалютнага пераможцы.

Спаборніцтвы праводзіліся ў асабістым і камандна-асабістым заліках ў некалькіх узроставых групах.

ІІІ месца ў асабістай кароткай дыстанцыі ў малодшай групе заваявала Лера Сянько, а Кацярына Бенз была пераможцай – І месца. Прычым Кацярына паспрабавала сябе ў падгрупе хлопчыкаў і паказала выдатны для дзяўчынкі вынік – ІІІ месца.

Усе прызавыя месцы забралі нашы рабяты сярэдняй узроставай групы ў асабістым заліку: І месца – Алена Рудаўская, ІІ месца – Яўгенія Жукавец, ІІІ месца – Алена Яроміна.

Старэйшая група каманды таксама� змагла абысці многіх сапернікаў: ІІ месца дасталося Аляксею Адамічу, ІІІ – Ганне Самбук.

Лепшымі былі дзяўчаты і хлопцы і ў кароткай дыстанцыі асабіста-каманднага заліку – два І месцы. Іх прынеслі зборнай Кацярына Бенз, Алена Рудаўская, Яўгенія Жукавец, Алена Яроміна, Аляксей Адаміч, Віктар Шатырын, Максім Курчыцкі і Ганна Самбук.

Па выніках спаборніцтваў каманда раёна з 11 каманд-саперніц у сваёй падгрупе заняла І месца.