• Городская площадьГородская площадь
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

Старшынёй раённага Савета дэпутатаў 28 склікання абраны Сяргей Макарэвіч

28.02.2018

У аўторак у Петрыкаве прайшла арганізацыйная сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, на якой былі прызнаны паўнамоцтвы новага складу райсавета і абрана яго кіраўніцтва.


Старшынёй раённага Савета абралі дэпутата па Камунальнай выбарчай акрузе № 6 Сяргея Макарэвіча, намеснікам старшыні – дэпутата па Цэнтральнай выбарчай акрузе № 8 Аляксандру Янчанкаву, старшынёй пастаяннай камісіі мандатнай і па пытаннях мясцовага самакіравання – дэпутата па Галубіцкай выбарчай акрузе № 14 Уладзіміра Аляксандрава, старшынёй пастаяннай камісіі па эканоміцы і бюджэце – дэпутата па Пралетарскай выбарчай акрузе № 9 Васіля Кавальскага, старшынёй пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях – дэпутата па Першамайскай выбарчай акрузе № 21 Паўла Канецкага, старшынёй пастаяннай камісіі па законнасці і правапардку – дэпутата па Прыпяцкай выбарчай акрузе № 7 Мікалая Семяніцкага, старшынёй пастаяннай камісіі па развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў – дэпутата па Новагалоўчыцкай выбарчай акрузе № 31 Івана Міцуру.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алег Барысенка і старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка.

У. ЕСІПАЎ

Фота А. ГУСЕВА