• Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Городская площадьГородская площадь
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
Главная -  Новости -  Новости района

Старт касавіцы дадзены

10.06.2021

Багаты на дажджы май унёс свае карэктывы ў гэтую важную працу, але аграрыі Петрыкаўшчыны настроены рашуча: нягледзячы на капрызы надвор’я, правесці першы ўкос ў аптымальныя тэрміны і нарыхтаваць якасны сянаж.
Паводле інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у бягучым годзе ў раёне запланавана нарыхтаваць першым укосам каля 8 тысяч тон сена і прыкладна 60 тысяч тон сенажу.
– Па папярэдніх прагнозах, ёсць усе перадумовы сцвярджаць, што вынік будзе не горшы за мінулагодні, – паведаміў у час размовы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Місюра. – У нас ёсць усё, каб рэалізаваць запланаванае: корманарыхтоўчая тэхніка падрыхтавана, звёны ўкамплектаваны вопытнымі і адказнымі механізатарамі, а галоўнае – травы выраслі добрыя.
Усяго на палях гаспадарак раёна ў гэтую гарачую пару будзе працаваць 40 адзінак корманарыхтоўчай тэхнікі. На касьбе будзе задзейнічана 26 касілак, з іх 15 – шыроказахватныя, на зграбанні і варушэнні – 26 адзінак тэхнікі, яшчэ 25 агрэгатаў – на падборы і драбненні зялёнай масы, а таксама 3 камбінаваныя прэс-падборшчыкі з адначасовай абмоткай рулонаў палімернай плёнкай, – удакладніў Мікалай Васільевіч. – На адвозцы сенажу будуць задзей-нічаны МАЗы і трактары з прычэпамі не толькі сельгаспрадпрыемстваў, але і іншых арганізацый і прадпрыемстваў раёна: ПМС, ПМК-4, ПМК-67, ДРАЦ “Пціч”, КВУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”.
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, не засталіся без увагі пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі, якія павінны быць у прыярытэце як у спецыялістаў, так і ў саміх механізатараў. Не менш важныя моманты – выкананне тэхналагічных нормаў і выканальніцкай дысцыпліны, арганізацыя харчавання работнікаў, наяўнасць і выкарыстанне спецадзення і сродкаў аховы, правядзенне тлумачальнай работы па аплаце працы і нормах выпрацоўкі.