• Городская площадьГородская площадь
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Гостиница ПрипятьГостиница Припять
Главная -  Новости -  Новости района

У Петрыкаве адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня жанчын

06.03.2018

Згадзіцеся, нават калі вясна яшчэ не паказалася на ганку, сезон росквіту з чагосьці патрэбна пачынаць. Выдатнай нагодай, на наш погляд, з’яўляецца адна з самых душэўных і цёплых каляндарных падзей – Міжнародны жаночы дзень.

Сёння ў раённым Доме культуры адбылася ўрачыстасць, што традыцыйна ладзіцца напярэдадні жаночага свята. Прадстаўніц прыгожай паловы Петрыкаўшчыны, запрошаных на шанаванне, віншавалі прадстаўнікі мясцовай улады, старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка і яго намеснікі, старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч, члены выканкама.

На святочную праграму былі запрошаны прадстаўніцы разнастайных прафесій, што пражываюць у розных кутках нашай бацькаўшчыны. Яны не толькі пяшчотна і клапатліва захоўваюць дамашні ачаг, але з’яўляюцца прыкладам адказнасці і працавітасці на працоўным месцы. Нездарма прысутныя мужчыны адзначалі, што дзякуючы жанчынам наша жыццё насычана прыемнымі падзеямі, а Петрыкаўшчына мае магчымасць развівацца.

Апрача віншаванняў, жанчыны атрымалі кветкі і падарункі, у тым ліку і творчыя. Мясцовыя артысты рознага ўзросту, пачынаючы з самых маленькіх, радавалі прысутных сваімі спевамі і танцамі. Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі ўрачыстасці сфатаграфаваліся на памяць пра гэты вясновы, снежны, але цёплы сэрцу дзень.


Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.