14 сакавіка каманда “SunWay” вярнулася з Гомеля з узнагародамі VIII адкрытага рэспубліканскага турніру па чырлідынгу “Кубак Палесся-2021”.
У рамках “Кубка Палесся” праходзіў фэст “Spring cheer fest –2021”.
У дысцыпліне “чыр-двойкі” петрыкаўчанкі падымаліся на п’едэстал перамогі двойчы.
2 месца ў вышэй названай дысцыпліне занялі Юлія Кісель і Кацярына Савіна.
Пераможцамі сталі Дзіяна Дрыга і Дар’я Шчучэнка.
У намінацыі “чыр флэшмоб” нашы чырлідары занялі таксама 2 месца, саступіўшы камандзе з Гомеля 0,5 балаў.
Удзельніцы сольных дысцыплін былі ўзнагароджаны медалямі, дыпломамі і салодкімі прызамі, а ўдзельніцы самай масавай дысцыпліны “чыр флэшмоб” атрымалі кубак, граматы і памятныя сувеніры.